Спадчына: Шумак Рыгор Аляксандравіч
Аўторак, 07 Студзень 2020 11:28
7 студзеня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Рыгора Аляксандравіча Шумака (1950), вучонага-крыміналіста, выдатніка адукацыі
Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.